Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

2018-2020 - Год малой родины

Дата: 15 марта 2018 в 19:15, Обновлено 16 сентября 2020 в 20:47
Автор: Ярош А. В.

2018 - 2020 годы в Беларуси пройдут под знаком Года малой родины

В Беларуси 2018-2020 годы пройдут под знаком Года малой родины. Соответствующий указ №247 подписал Президент Беларуси Александр Лукашенко.  Документ принят в целях стимулирования социально-экономического развития регионов, формирования активной гражданской позиции у населения, сохранения историко-культурного и духовного наследия.

                                                                                                                                                                                                    

                                                                                                                                                                                                        

                                                                                                                                                                                                    

ТВОРЧАЯ РАБОТА ВУЧНЯ 8 КЛАСА
ВЯРЭНІКА СТАНІСЛАВА

(Работа отмечена Благодарственным письмом Борисовского районного Совета ветеранов за успешное участие в районном конкурсе творческих и исследовательских работ о своей малой родине, Борисовском крае среди учащихся 8-11 классов)

                                                                                                                                                                                                     

МАЯ РОДНАЯ ВЁСКА

                                                                                                                                                                                                      

Люблю цябе, адзіную, да скону

                                    Вясковая, вясковая зямля…

                                                                                              Я. Янішчыц 

                                                                                                                                                                            

                                                                                            Кіраўнік: настаўнік беларускай

                                                                                            мовы і  літаратуры

                                                                                            Шарлай Галіна Рыгораўна

                                                                                                                                                                                                     

Звычайна кажуць, што любоў да Радзімы ў чалавека праяўляецца тады, калі ён разлучаецца з ёй. Толькі тады ён па-сапраўднаму яе ўсведамляе, як сэрца агортвае балючая туга па родных краявідах: рэчцы, возеры, вытаптаных сцежках, лугавых кветках, роднай хаце.

Я жыву ў сваёй вёсцы ад самага нараджэння, і мне яшчэ не даводзілася надоўга з ёй разлучацца.

Але наступіць час, калі крылы маіх мар аднясуць мяне далёка ад родных мясцін.

Не ведаю, якімі пачуццямі будзе поўніцца маё сэрца тады, а сёння я ўпэўнены, што ўсёй душой прывязаны да куточка беларускай зямлі, які я называю маёю малой радзімай. Гэта пачуццё прыйшло да мяне не адразу.

Памятаю, неяк рыхтуючыся да ўрока пазакласнага чытання па беларускай літаратуры, доўга перабіраў кнігі ў нашай школьнай бібліятэцы. Выпадкова натрапіў на радкі:

Мне па душы глухія пушчы,

Лістоты замяць на дварэ,

                             Я непрыручанаю птушкай

                            Жыву між сполахаў і дрэў.

Адгортваючы старонку за старонкай, праз некаторы час я ўжо не мог адарвацца ад зборніка Я. Янішчыц “Выбранае”. Такіх шчырых,  пранікнёных і дасціпных для разумення вершаў аб сваіх родных мясцінах мне яшчэ не даводзілася чытаць. Яе вершы – песні душы, думы душы запаланілі маё сэрца. Я нібы толькі расплюшчыў вочы і ўбачыў прыгожае там, дзе яго не заўважаў. Я зразумеў, што веска – гэта вечная крыніца натхнення для паэтаў, мастакоў, музакантаў. Гэта адзінае акно ў прыроду, адзіная магчамасць  бачыць яе, чуць яе, дыхаць ёй.

Сціплая і някідкая на першы погляд наша беларуская зямля. Каб пазнаць яе, трэба ўслухацца і ўгледзецца. Будзеш углядацца – і ўбачыш… Як сумуе бярозка ўдалечыні ад сям’і, калі лёс занясе яе далёка адну. Бярозкі любяць жыць вялікімі сем’ямі, дружна і весела. А яна, адзінокая, толькі працягвае да іх свае галінкі-рукі, каб павітацца.

Убачыш, як па начах зоркі купаюцца ў рацэ, нібы жартуючы, схаваюцца ў хвалях і зноў выплывуць. Убачыш, як ветрык кожную раніцу старанна расчэсвае бярозкам іх доўгія валасы, а потым заплятае ў косы.

Беларусь -  бярозавы край. Нездарма назва гэтага дрэва так яскрава праследжваецца ў нашай тапаніміцы: рака Беразіна, горады Беразіно і Бяроза і інш.

Будзеш услухоўвацца – і пачуеш… Не толькі, як ад вясны амаль да восені неба ў вёсцы спявае жаўруковымі песнямі, не толькі, як напрыканцы вясны пачынаюць спяваць салаўямі прыбярэжныя зараслі, але і як глыбока ў чаротах весела цвыркаюць жаўтаротыя качаняты, як па вечарах у траве стракочуць конікі, нібы папярэджваючы вяскоўцаў:  спяшайся, лета на зыходзе.

 Мая вёска – гэта не толькі мая радзіма, гэта зямля маіх далёкіх продкаў, перададзеная мне ад пакалення да пакалення як найкаштоўнейшы скарб.

Не кожнаму выпадае такое шчасце – нарадзіцца і жыць на зямлі сваіх продкаў.

Хаўхоліца знаходзіцца ў 28 кіламетрах на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Барысаў, у 99 кіламетрах ад Мінска. Праз вёску працякае рака Нача, прыток Беразіны.

Паводле рукапісных крыніц, вёска вядома з 18 стагоддзя. У 1774 годзе ўпамінаецца як сяло Хаўхолец. У 1800 годзе – як сяло Хальхольцы Вялікія. У 1909 годзе ў сяле адкрываецца школа – аднакласнае народнае вучылішча.

Усе гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў краіне, пакідалі свой адбітак на жыцці вёскі, на лёсе яе жыхароў.

З лютага да снежня 1918 года вёска – пад акупацыяй Германскіх войск, з жніўня 1919 да мая 1920 года – пад акупацыяй Польшчы.

У Вялікую Айчынную вайну з 30 ліпеня 1941 года да 29 чэрвеня 1944 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Шаснаццацігадовым хлапчуком быў мой прадзед Лазерка Мікалай Ігнатавіч, калі пачалася вайна. Старэйшыя браты яго, Сцяпан і Іван,

у першыя дні вайны былі мабілізаваны ў рады Чырвонай Арміі. Хацелася на фронт і Міколу, але ўзрост не дазваляў. Усе гады акупацыі пражыў у вёсцы з бацькамі. І цяпер дзядуля Мікола ўспамінае гэтыя гады як самыя цяжкія і жахлівыя.

У ліпені 1944 года і ён быў прызваны ў армію. Я ганаруся ім. Ён быў не толькі ўдзельнікам той страшнай вайны, але і за баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалём Жукава.

Цяжкі і суровы час выпаў на долю маіх продкаў, але ніхто з іх не запляміў мой род здрадніцтвам і крывадушнасцю.

У пасляваенны час мая вёска Хаўхоліца стала цэнтрам вялікага і ва ўсе часы перадавога калгаса імя Чкалава.

Перажыўшыя ваенныя ліхалецці вяскоўцы, акрыленыя радасцю вызвалення, з вялікім натхненнем кінуліся аднаўляць разбураную вайной калектыўную гаспадарку. Доўгія гады мае прадзядуля і прабабуля працавалі паляводамі, жывёлаводамі. Пра вучобу ў той час не магло быць і думак. Не збылася прадзедава мара стаць адукаваным чалавекам, напэўна,  пагэтаму ён заўсёды заводзіць гутарку аб неабходнасці старанна вучыцца і хоча бачыць сваіх праўнукаў высокаадукаванымі людзьмі.

Мой прадзед – самы старэйшы  жыхар вёскі. Калі ячшэ дазваляла яго здароўе, мы часта прагульваліся па вёсцы, яе ваколіцах, і ён любіў расказваць, як выглядала вёска раней, як мяняўся яе выгляд з цягам часу.

На рэчцы Начы, на левы бок ад маста, стаяў вадзяны млын. Абапал ракі раслі вербалозы. Дзед памятае, як былі яны маладыя, як раслі, набіраючы сілу і моц, як па іх разложастых суках можна было перайсці Начу з аднаго берага на другі.

Даўно няма таго млына і прыгажунь-вербалозаў, ды і рэчка неяк памялела і сцішылася, ціха вядзе сваю плынь, уносячы ў глыбокую даўніну звычкі, лад жыцця маіх аднавяскоўцаў.

Што казаць, страчвае з кожным годам вёска сваю першапачатковую самабытнасць.

Ідзе час, жыццё мяняецца, мяняюцца яго каштоўнасці.

Калі глядзець з вышыні, ну хаця б з Габрусёвай гары, убачыш, што вёска нагадвае птушку з распасцёртымі крыламі.

Галоўная яе вуліца, з якой і пачыналася Хаўхоліца, ужо не звініць дзіцячымі галасамі, не зіхацяць электрычнасцю вочкі яе дамоў. Праўда, некаторыя хаткі з цягам часу ажываюць, калі прыцягнуць сэрцы дзяцей на бацькаўшчыну, калі захочацца ім, гараджанам, хоць напрыканцы жыцця падыхаць паветрам свайго дзяцінства. Памяняюць дах, пафарбуюць вокны, высадзяць пярэстыя кветкі пад акном, і засмяецца, зазіхаціць ад шчасця сяліба, як быццам ніколі не была пакінутай.

А бывае, што прама ў вочы табе зазірнуць тужлівыя, сумныя вокны, якія ўжо ніколі не засвецяцца.

Мая вёска – гэта небыта перакрыжаванне мінулага і сучаснага. Увасабленнем сучаснага з’яўляецца правае крыло птушкі Хаўхоліцы. Аднапавярховыя, двухпавярховыя добраўпарадкаваныя дамкі ўтвараюць цэлы новы пасёлак і надаюць маёй вёсцы нейкія гарадскія рысы.

Амаль у цэнтры гэтых новабудоўляў узвышаецца двухпавярховы будынак школы. Утульны дворык, прыгожыя кветнікі, абсталяваны стадыён. Гэта мая школа. У ёй створаны ўсе ўмовы для авалодвання дасканалымі ведамі па ўсіх прадметах.

Недалёка ад школы – паштовае аддзяленне і аддзяленне Беларусбанка.

А паміж імі – помнік-абеліск, устаноўлены ў пасляваенны час у гонар загінуўшых на франтах у гады Вялікай Айчыннай вайны маіх аднавяскоўцаў.

Каля школы, на старой воданапорнай башні зрабілі сабе гняздо буслы. Шмат гадоў мінула з таго часу, як асталяваліся яны тут. Прылятаюць вясной, шчыруюць над сваім жытлом, рамантуюць з ранку да вечара, думаюць пра дзяцей, каб утульна ім было. Любяць буслы маю вёску. На прыканцы лета доўга і павольна лятаюць над ёй, углядаюцца, запамінаюць, каб вясной зноў вярнуцца сюды. На фоне блакітнага неба яны, быццам анёлы-ахоўнікі, непакояцца пра нас. Я чую ў іх шкоўканні: як вы без нас. Ведаюць нашу прымету: дзе жывуць буслы, там мір і згода.

Мая вёска, мая зямля, спадчына, што дасталася мне ад маіх сумленных, працавітых продкаў!  Хіба магу не апраўдаць гэты давер, хіба магу я чым небудзь пакрыўдзіць цябе?

                                                                                                                                                                                                                                   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.