21 лютага ў рамках Міжнароднага Дня роднай мовы
з дзецьмі рознаўзроставай групы Дзяржаўнай установы адукацыі
“Хаўхоліцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Барысаўскага раёна” былі праведзены наступныя мерапрыемствы
Ранішняя гімнастыка па змесце казкі “Два Маразы” – развіваць узгодненасць рухаў, навыкі хадзьбы і бегу са зменай тэмпу і напрамку; развіваць хуткасць, спрытнасць, каардынацыю рухаў, слых, памяць, творчыя здольнасці; выхоўваць сяброўскія адносіны.
Занятак: Круіз-падарожжа “З зімы ў вясну” – далучаць да беларускай традыцыйнай культуры з дапамогай гульняў, казак, вершаў, чыстагаворак; замацаваць веды дзяцей аб зімовых месяцах года, іх вобразных характарыстыках; развіваць навыкі дыялагічнага маўлення; абуджаць у іх пачуццё захаплення прыгажосцю роднай прыроды.
Мастацкая дзейнасць: Чытанне вершаў прысвечаных да Дня абаронца Айчыны – развіваць маўленчыя, артыстычныя і творчыя здольнасці, памяць дзяцей; пашырэнне уяўленняў пра сутнасць і значэнне дзяржаўнага свята – Дня абаронцы.
Вершы “Брат у армію ідзе” У.Паўлаў, “Я хачу салдатам стаць” Л.Рашкоўскі, “Братава зорка” І.Муравейка.
Дыдактычныя гульні і моўныя практыкаванні “Узбагацім сваю мову” – развіваць уменне разумець і размаўляць па-беларуску:
- Я пачну гаварыць слова, а вы занончыце;
- Давайце адкажам, дзе што знаходзіцца;
- Вас цікавіць, нашто (навошта) патрэбны,....;
- Паспрабуем апісаць...